
Абпалены легкавік

Машына пасля пажару
Спачатку мужчына падчас сваркі са сваёй 40-гадовай жонкай выцяцягнуў яе за валасы на вуліцу і пагражаў пасекчы сякерай, але, на шчасце, нічога не зрабіў.
Аднак пасля гэтага ён падпаліў жончын аўтамабіль Volkswagen Polo. Машына была пашкоджана агнём на суму звыш 30 000 рублёў і наўрад ці зможа выехаць на дарогу.
Пра гэтае здарэнне паступіла паведамленне ў праваахоўныя органы. Западозраны ў злачынствах мужчына быў затрыманы і цяпер адбывае адміністрацыйны арышт.
Тым часам Шчучынскі райаддзел Следчага камітэту ўзбудзіў супраць вяскоўца адразу дзве крамінальныя справы па артыкулах “Пагроза забойствам, прычыненнем цяжкіх цялесных пашкоджанняў ці знішчэннем маёмасці” і “Наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне чужой маёмасці, здзейсненае агульнанебяспечным спосабам”, адзначаецца ў паведамленні.
Фота УУС