Наверх
Слоним
пасмурно
15 °C
Зельва
пасмурно
15 °C
Волковыск
пасмурно
15 °C
Мосты
пасмурно
16 °C
Дятлово
пасмурно
16 °C
Барановичи
облачно с прояснениями
16 °C
EUR 3.4633
USD 3.2354
RUB(100) 3.492
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Пажары на Гродзеншчыне: у Слоніме на вуліцы Леашэні ў агні загінуў мужчына

9 августа 2023 8:00
Поделиться:

Гарыць дом у Слоніме

За мінулыя суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся два пажары, адзін чалавек загінуў і адзін траўмаваны, паведамляе МНС

Пажар у Слоніме 9 жніўня

9 жніўня ў 02.37 слонімскім выратавальнікам паступіла паведамленне пра тое, што на вуліцы Леашэні гарыць жылы дом. У 02.59 быў знойдзены загінулы гаспадар дома 1970 года нараджэння. Байцы МНС ліквідавалі пажар. Агнём пашкоджаны дах, сцены, перакрыцці і маёмасць у доме.

Па адной з версій, прычынай пажару стала неасцярожнае абыходжанне з агнём пры паленні гаспадара дома.

Гарэла дача ў Гродзенскім раёне

Вечарам 8 жніўня гарэў дом у вёсцы Лабно-Агароднікі, які выкарыстоўваецца пад дачу. Агнём пашкоджана стольна плошчы 1 кв. метр. Пры самастойным тушэнні пажару атрымала апёкі твару і рук 1, 2 ступені гаспадыня дома 1945 года нараджэння. Жанчына шпіталізавана ў здавальняючым стане.

Наступствы пажару дачы

Як стала вядома, гаспадыня дачы замяніла варачны газавы балон і хацела праверыць гермітычнасць злучэнняў, адкрыла кран, паднесла да балона запаленую запалку і адбылася ўспышка газавай сумесі, якая перакінулася на маёмасць у пакоі. Вяскоўцы дапамаглі пенсіянерцы патушыць пажар і выклікалі МНС.

Газавы балон

Фота МНС

Наш канал в Telegram