Наверх
Слоним
небольшой дождь
11 °C
Зельва
небольшой дождь
11 °C
Волковыск
пасмурно
9 °C
Мосты
пасмурно
10 °C
Дятлово
пасмурно
10 °C
Барановичи
пасмурно
15 °C
EUR 3.5707
USD 3.2181
RUB(100) 3.4779
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Пажары на Гродзеншчыне: гарэлі гаспадарчая пабудова, кватэра і збожжасушыльны комплекс, адзін чалавек загінуў, двое траўмаваны

21 августа 2023 8:55
Поделиться:

Гарэла кватэра ў Ваўкавыску

За мінулыя суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся тры пажары, адзін чалавек загінуў і двое былі траўмаваны, паведамляе МНС

Днём 20 жніўня ў вёсцы Апаліна-Басіна Дзятлаўскага раёна гарэла гаспадарчая пабудова. Агнём пашкоджаны дзверы.

Пасля пажару

У гэты ж дзень у 13.17 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у кватэры на вуліцы Барычэўскага ў Ваўкавыску. У агні загінуў гаспадар кватэры. Байцы МНС выратавалі жонку гаспадара і ўнучку, якая была ў гасцях. З ніжэйшых кватэр эвакуіравалі 15 чалавек, у тым ліку 5 дзяцей. Выратаваныя бабуля з унучкай пасля агляду брыгадай хуткай дапамогі былі шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы. Агнём пашкоджана маёмасць у карыдоры, закурадымлены сцены і столь.

Ноччу 21 жніўня адбылося ўзгаранне на збожжасушыльным комплексе ў гарадскім пасёлку Мір Карэліцкага раёна. Агнём знішчана 38 тон аўса, пашкоджаны сушыльны бункер. Работнікі МНС разам з персаналам комплексу выратавалі ад агню 12 тон аўса.

Прычыны пажараў высвятляюцца.

Фота і відэа МНС

Наш канал в Telegram