Наверх
Слоним
пасмурно
14 °C
Зельва
пасмурно
14 °C
Волковыск
пасмурно
13 °C
Мосты
пасмурно
14 °C
Дятлово
пасмурно
14 °C
Барановичи
пасмурно
14 °C
EUR 3.474
USD 3.2385
RUB(100) 3.503
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Пажары на Гродзеншчыне: гарэлі дом, гаспадарчая пабудова і легкавік, траўмаваны адзін чалавек

23 августа 2023 8:20
Поделиться:

Гарэў дом у вёсцы Клімавічы Зэльвенскага раёна

За мінулыя суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся 4 пажары, 1 чалавек траўмаваны, паведамляе МНС

Вечарам 22 жніўня паступіла паведамленне пра шпіталізацыю з апёкамі 1,2 ступені грудной клеткі, жывата, ягадзіц, абодвых прадплеччаў і рук (50% цела) мужчыны 1966 года нараджэння. Апёкі ён атрымаў падчас прыгатавання ежы на газавай пліце ў прыватным доме ў аграгарадку Малі Астравецкага раёна. Стан пацярпелага цяжкі.

Наступствы пажару ў Клімавічах

Днём 22 жніўня гарэў жылы дом у вёсцы Клімавічы Зэльвенскага раёна. У выніку пажару агнём знішчаны дах і перакрыцці, пашкоджаны сцены і маёмасць у доме.

22 жніўня таксама гарэла гаспадарчая пабудова ў вёсцы Таруці Іўеўскага раёна. Будынак цалкам згарэў.

Гаспадарчая пабудова цалкам згарэла

Ноччу 23 жніўня на Юбілейнай вуліцы каля шматпавярховіка ў Смаргоні гарэў легкавік “Опель-Вектра”. Агнём пашкоджана абсталяванне маторнага адсека, салон і лакафарбавае пакрыццё машыны.

У Смаргоні гарэў легкавік

Прычыны пажараў высвятляюцца.

Фота МНС

Наш канал в Telegram