Наверх
Слоним
пасмурно
13 °C
Зельва
пасмурно
13 °C
Волковыск
пасмурно
13 °C
Мосты
пасмурно
13 °C
Дятлово
пасмурно
13 °C
Барановичи
переменная облачность
11 °C
EUR 3.4916
USD 3.255
RUB(100) 3.4839
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

«Моладзь за бяспеку!» — на Гродзеншчыне стартуе акцыя да Дня нараджэння Беларускай моладзевай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных

2 октября 2023 9:05
Поделиться:
З 2 па 13 кастрычніка ў Гродзенскай вобласці юныя выратавальнікі ў межах рэспубліканскай акцыі «Моладзь за бяспеку!» дапамогуць адзінокім пенсіянерам, інвалідам і ветэранам вайны навесці парадак на прысядзібных участках, выбраць ураджай, нарыхтаваць дровы ды прывесці жытло ў пажарабяспечны стан, паведамляе абласны рэсурс МНС

Работнікі МНС у гэты час асаблівую ўвагу нададуць падрастаючаму пакаленю. Ва ўстановах адукацыі, цэнтрах дзіцячай творчасці, Палацах моладзі, кінатэатрах, актавых залах дамоў культуры, на адкрытых пляцоўках і ў парках пройдуць «Восеньскія балі юных выратавальнікаў», флэшмобы ды роварныя прабегі.

Удзельнікаў мерапрыемстваў чакаюць канцэртныя праграмы з тэматычнымі конкурсамі, віктарыны і латарэі, падарункі і сюрпрызы ад работнікаў МНС.

Ва ўсіх раёнах вобласці ў шэрагі Беларускай моладзевай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных у гэтыя дні прымуць новых удзельнікаў, адзначаецца ў паведамленні.

Фота МНС

Наш канал в Telegram