Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
21 °C
Зельва
облачно с прояснениями
21 °C
Волковыск
пасмурно
19 °C
Мосты
переменная облачность
22 °C
Дятлово
переменная облачность
22 °C
Барановичи
облачно с прояснениями
17 °C
EUR 3.4878
USD 3.2166
RUB(100) 3.5071
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Пажары на Гродзеншчыне: гарэлі гаспадарчыя пабудовы, дамы і кватэра

9 октября 2023 9:29
Поделиться:

Ілюстрацыйнае фота

За мінулыя суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся пяць пажараў, адзін чалавек траўмаваны, паведамляе МНС  

Раніцай 8 кстрычніка гарэла гаспадарчая пабудова ў вёсцы Грыбаўшчына Ашмянскага раёна, а ўдзень — дзве гаспадарчыя пабудовы ў вёсцы Амнявічы Карэліцкага раёна. Падчас пажараў адна пабудова цалкам знішчана агнём, а дзве моцна паярпелі ад пажару.

Таксама днём 8 кастрычніка на вуліцы Паўднёвы гарадок у Лідзе гарэла кватэра. Там агнём знішчаны аконны праём і балконны блок, закурадымлены сцены, столь і маёмасць у кватэры.

Вечарам 8 кастрычніка выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у жылым доме на вуліцы Карла Маркса ў Іўі. У выніку пажару агнём пашкоджаны дах, перакрыцці, закурадымлены сцены і маёмасць у доме.

Ноччу 9 кастрычніка ў вёсцы Савашы Карэліцкага раёна гарэў дачны дом. Агонь знішчыў дах, маёмасць на кухні, пашкодзіў перакрыцці, таксама былі закурадымлены сцены і столь у суседніх пакоях.

У Карэліцкую раённую бальніцу была шпіталізавана гаспадыня дома 1958 года нараджэння.

Прычыны пажараў высвятляюцца.

Наш канал в Telegram