
Гарэла кватэра ў Смаргонскім раёне
За мінулыя суткі ў Гродзенскай вобласці здарыўся адзін пажар, адзін чалавек траўмаваны, паведамляе МНС

У кватэры пасля пажару
10 лістапада ў 13.10 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у кватэры шматкватэрнага жылога дома ў аграгарадку Солы Смаргонскага раёна.

Наступствы пажару
Падчас пажару прадуктамі гарэння атруцілася гаспадыня кватэры, якую шпіталізавалі ў тэрапеўтычнае аддзяленне Смаргонскай райбальніцы. Стан пацярпелай здавальняючы.
Прычына пажару высвятляецца.
Фота МНС