Наверх
Слоним
переменная облачность
-0 °C
Зельва
переменная облачность
-0 °C
Волковыск
небольшая облачность
-0 °C
Мосты
небольшая облачность
0 °C
Дятлово
небольшая облачность
0 °C
Барановичи
облачно с прояснениями
-1 °C
EUR 3.663
USD 3.4795
RUB(100) 3.3467
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Сланімчанка двойчы трапіла ў пастку махляроў

11 ноября 2023 10:18
Поделиться:

Ілюстрацыйнае фота

Пра гэта паведамляе рэсурс абласной міліцыі

68-гадовыя жыхарка Слоніма шукала ў інтэрнэце дадатковыя крыніцы заробку і патрапіла на кампанію, якая займаецца інвестыцыямі. Пенсіянерцы распавялі, якія грошы яна можа зарабіць з мінімальнымі ўкладаннямі.

Жанчына пагадзілася. Першы раз у яе нават атрымалася вывесці 25 беларускіх рублёў. Калі ж на ліпавым рахунку была сума каля 28 000 даляраў ЗША, з абнаяўленнем узніклі праблемы.

Пенсіянерцы выставілі камісію за вывад сродкаў і папрасілі завесці крыптакашалёк. Потым пераканалі жанчыну аплаціць дастаўку грошай праз кур’ера. На ўсё гэта сланімчанка патраціла больш за 11 000 даляраў ЗША. Грошы пенсіянерка пазычала ў сябровак і аформіла два крэдыты.

Калі працэс вываду грошай не зрушыўся з мёртвай кропкі, жанчына вырашыла наняць адваката з Эстоніі, які абяцаў вырашыць праблему і пераканаў яе перавесці яшчэ 1 500 еўра, а праз некаторы час — 3000. Менавіта ў той момант жанчына зразумела, што яе падманваюць і звярнулася па дапамогу ў Слонімскі РАУС.

Міліцыя ў чарговы раз нагадвае грамадзянам, што не трэба давяраць невядомым платформам, якія абяцаюць вялікія заробкі ў інтэрнэце.

Наш канал в Telegram