Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
14 °C
Зельва
облачно с прояснениями
14 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
15 °C
Мосты
облачно с прояснениями
16 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
16 °C
Барановичи
облачно с прояснениями
15 °C
EUR 3.474
USD 3.2385
RUB(100) 3.503
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Пажары на Гродзеншчыне: у Мастоўскім раёне пенсіянер атрымаў моцныя апёкі на рыбалцы, а ў Дзятлаўскім раёне гарэла хата

22 ноября 2023 10:12
Поделиться:

Гарэла хата ў аграгарадку Хвіневічы на Дзятлаўшчыне

За мінулыя суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся два пажары, траўмаваны адзін чалавек, паведамляе МНС

Вечарам 21 лістапада дзяжурны доктар Мастоўскай цэнтральнай райбальніцы паведаміў выратавальнікам, што да іх у бальніцу з моцнымі апёкамі паступіў 63-гадовы мужчына.

Як высветлілася пазней, пенсіянер з таварышам рыбачыў на беразе Нёмана. Вечарам распалілі вогнішча. Калі таварыш адышоў праверыць улоў, на пенсіянеры загарэлася адзенне. Пачуўшы крыкі пра дапамогу, рыбак вярнуўся, збіў полымя з таварыша і даставіў яго ў бальніцу.

У цяжкім стане пенсіянер шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне.

Тым жа вечарам 21 лістапада дзятлаўскія выратавальнікі тушылі прыватны жылы дом у аграгарадку Хвіневічы.

Наступствы пажару ў Хвіневічах

З дазволу гаспадара ў яго доме жыла 34-гадовая жанчына. Вяскоўка растапаліла печ і адчула пах гарэлага, а калі выйшла на вуліцу, то ўбачыла полымя каля дымахода. Суседзі выклікалі выратавальнікаў.

Байцы МНС ліквідавалі пажар. Агонь пашкодзіў дах і перакрыцці. Людзі не пацярпелі.
Верагодна, што да пажару прывяло загаранне сажы ў дымаходзе, адзначаецца ў паведамленні.

Фота МНС

Наш канал в Telegram