Наверх
Слоним
ясно
23 °C
Зельва
ясно
23 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
23 °C
Мосты
ясно
23 °C
Дятлово
ясно
23 °C
Барановичи
ясно
22 °C
EUR 3.4916
USD 3.255
RUB(100) 3.4839
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Пажары на Гродзеншчыне: за суткі двое мужчын былі траўмаваны з-за неасцярожнага палення

24 ноября 2023 9:42
Поделиться:

На падлозе тлела адзенне

За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся два пажары, пацярпелі два чалавекі, паведамляе МНС

Днём 23 лістапада выратавальнікам паступіла паведамленне, што ў пяціпавярховіку на Цэнтральнай вуліцы ў аграгарадку Абухава ў Гродзенскім раёне гарыць кватэра.

На месцы высветлілася, што ўзгаранне адбылося на трэцім паверсе. 28-гадовы гаспадар распавёў, што ён дома запаліў цыгарэту і заснуў. Разбудзіў яго стук у дзверы. Калі мужчына прачнуўся, то ўбачыў, што на ім гарыць адзенне. Скінуўшы адзенне, мужчына адкрыў дзверы. Суседзі ўвайшлі ў кватэру, убачылі, што на падлозе тлее адзенне і агнятушыльнікам патушылі яго.

Брыгада хуткай дапамогі шпіталізавала гаспадара кватэры з апёкамі ў гарадскую клінічную бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі ў Гродна ў здавальняючым стане.

Неасцярожнае паленне таксама ледзь не каштавала жыцця 53-гадоваму жыхару вёскі Норшты Ашмянскага раёна.

Вечарам 23 лістапада дзяжурны доктар Ашмянскай райбальніцы паведаміў выратавальнікам, што ў бальніцу з апёкамі шпіталізаваны мужчына.

Высветлілася, што напярэдадні вечарам пагарэлец запаліў, кладучыся спаць. Прачнуўся ён ад тэмпературы матраца, як тлеў, патушыў яго самастойна і вынес на вуліцу. Звяртацца па дапамогу ў МНС і да медработнікаў напачатку не стаў.

Днём мужчына адчуў сябе горш, выклікаў хуткую дапамогу і быў шпіталізаваны ў хірургічнае аддзяленне бальніцы ў здавальняючым стане.

Работнікі МНС у чарговы раз нагадваюць пра смяротную небяспеку палення ў ложку і заклікаюць аматараў гэтай шкоднай звычкі быць асцярожнымі з агнём.

Фота МНС

Наш канал в Telegram