Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
12 °C
Зельва
облачно с прояснениями
12 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
12 °C
Мосты
облачно с прояснениями
12 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
12 °C
Барановичи
облачно с прояснениями
10 °C
EUR 3.4717
USD 3.2339
RUB(100) 3.5067
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Намеснік міністра МНС Ігар Болатаў наведаў Слонім

27 ноября 2023 9:50
Поделиться:

Сустрэча ў Слоніме

Намеснік міністра па надзвычайным сітуацыям Ігар Болатаў наведаў Слонімскі раён з працоўным візітам, прыняў удзел у паседжанні райвыканкама і сустрэўся з асабовым скаладам райаддзела МНС, паведамляе рэсурс выратавальнікаў

Выступае Ігар Болатаў

На паседжанні райвыканкама абмеркавалі пытанні па выкананні Дырэктывы Прэзідэнта ад 11 сакавіка 2004 года №1 «Аб мерах па ўмацаванню грамадскай бяспекі і дысцыпліны».

Слухаюць выступлене намесніка міністра

Начальнік Слонімскага райаддзела МНС распавёў удзельнікам паседжання аб сітуацыі з надзвычайнымі здарэннямі ў раёне і вобласці, растлумачыў асноўныя прычыны і ўмовы ўзнікнення пажараў з гібеллю людзей, пазначыў сацыяльныя аспекты, якія негатыўна ўздзейнічаюць на стан бяспекі грамадзян.

На трыбуне ў райвыканкаме

Намеснік міністра адзначыў важнасць працы кожнага суб’екта прафілактыкі ў вырашэнні праблемных пытанняў па забеспячэнні бяспекі жыццядзейнасці жыхароў раёна і прыняцці вычарпальных мераў у межах сваёй кампетэнцыі. Акцэнтаваў увагу насмеснік міністра на пытанні, якое датычыць забеспячэння бяспечных умоў пражывання дзяцей.

Асабовы склад Слонімскага райаддзела МНС з гасцямі

Працягнулася працоўная паездка намесніка міністра сустрэчай з асабовым складам Слонімскага райаддзела МНС.

Ігар Болатаў абмеркаваў з выратавальнікамі перспектывы матэрыяльна-тэхнічнай базы падраздзялення, адзначыў важнасць падтрымання высокай ступені баявой гатоўнасці, а таксама падзякаваў выратавальнікаў за іх штодзённую працу ды адказаў на пытанні прысутных.

Фота МНС

Наш канал в Telegram