Наверх
Слоним
пасмурно
17 °C
Зельва
пасмурно
17 °C
Волковыск
пасмурно
16 °C
Мосты
пасмурно
16 °C
Дятлово
пасмурно
16 °C
Барановичи
пасмурно
16 °C
EUR 3.4916
USD 3.255
RUB(100) 3.4839
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Пажары на Гродзеншчыне: за мінулыя выхадныя здарылася 7 пажараў, людзі не пацярпелі

4 декабря 2023 14:34
Поделиться:

Гарыць дом у Вялікіх Канюшанах на Лідчыне

Пра гэта паведамляе ў аглядзе вогненных здарэнняў за выхадныя дні абласны рэсурс МНС.  

Адзначаецца, што ў большасці выпадкаў прычынай узгаранняў стала парушэнне правілаў усталявання і эксплуатацыі пячнога ацяплення.

Раніцай 2 снежня лідскія выратавальнікі выязджалі тушыць прыватны жылы дом у вёсцы Вялікія Канюшаны, які выкарыстоўваецца пад лецішча. Напярэдадні пажару гаспадыня прыела на дачу з Ліды і прапальвала печ. У нейкі момант жанчына ўбачыла, што з-пад даху выбіваюцца клубы дыма і паведаміла пра гэта ў МНС. Выратавальнікі ліквідавалі пажар. Агонь знішчыў маёмасць у доме і пашкодзіў дах. Верагоднай прычынай пажару называецца парушэнне правілаў узвядзення печы.

Пасля пажару ў Рачкянах

У гэты ж дзень вечарам смаргонскія выратавальнікі тушылі прыватны жылы дом у вёсцы Рачкяны, які належыць 37-гадоваму мясцоваму жыхару. У момант узгарання ў доме нікога не было. Пажар заўважыў сусед, які і выклікаў выратавальнікаў. У выніку ўзгарання ў доме пашкоджана падлога на плошчы 2 кв. метры, закурадымлены сцены і столь. Па адной з версій, да ўзгарання прывяло выпаданне вуглёў з адкрытай дзверцы печы.

Гарыць лазня ў вёсцы Ваўкаўцы на Лідчыне

Ноччу 3 снежня ў вёсцы Ваўкаўцы Лідскага раёна гарэла прыватная лазня, якая належыць 61-гадоваму мясцоваму жыхару. Выратавальнікі ліквідавалі пажар. Агонь паспеў пашкодзіць дах і сцены. Людзі не пацярпелі. Як мяркуюць, загарэрася лазня ад перапалу печы.

Пасля пажару ў Лаздунах Іўеўскага раёна

У гэтую ж ноч жыхар вёскі Лаздуны Іўеўскага раёна паведаміў выратавальнікам, што гарыць яго дом. Работнікі МНС хутка прыбылі на месца і ліквідавалі пажар. Агонь паспеў пашкодзіць перакрыцці. Верагодная прычына ўзгарання ў гэтым выпадку — парушэнне правілаў усталявання цвёрдапаліўнага катла.

Днём 3 снежня ваўкавыскія выратавальнікі выязджалі ў вёску Гнязно тушыць прыватны жылы дом, які гарэў з сярэдзіны. Высветлілася, што там жыве 43-гадовы мужчына, які адчуў пах гарэлага, самастойна пакінуў дом ды папрасіў суседзяў выклікаць выратавальнікаў, якія ліквідавалі пажар. Агнём пашкоджаны дах, перакрыцці і маёмасць у доме. Верагоднай прычынай узгарання называецца несцярожнае паленне.

Тушаць дом на вуліцы Зоі Касмадзем’янскай у Гродне

Вечарам 3 снежня гарэў жылы дом на вуліцы Зоі Касмадзем’янскай у Гродне, які належыць мясцоваму жыхару 1990 года нараджэння. Як распавёў гаспадар, ён прапаліў печ і пайшоў на прагулку. Суседзі ўбачылі дым з-пад даху і паведамілі пра гэта выратавальнікам. У выніку пажару агнём пашкоджаны дах і перакрыцці. Прычынай узгарання называюцца хібы ў у канструкцыі печы —адсутнасць разводкі.

Гарэла прыватная гаспадарчая пабудова ў Ашмянах

Раніцай 4 снежня на вуліцы Міцкевіча ў Ашмянах гарэла прыватная гаспадарчая пабудова, якая надежыць 55-гадоваму мясцоваму жыхару. На момант узгарання гаспадар быў дома, заўважыў пажар і паведаміў пра гэта ў МНС. Выратавальнікі ліквідавалі ўзгаранне. Агонь пашкодзіў перакрыцці і маёмасць у пабудове. Прычына гэтага пажару высвятляецца.

Фота МНС

Наш канал в Telegram