Наверх
Слоним
небольшая облачность
14 °C
Зельва
небольшая облачность
14 °C
Волковыск
небольшая облачность
14 °C
Мосты
небольшая облачность
14 °C
Дятлово
небольшая облачность
14 °C
Барановичи
небольшая облачность
13 °C
EUR 3.4671
USD 3.2223
RUB(100) 3.5152
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

У Смаргонскім раёне ўчастковы міліцыянер затрымаў двух жыхароў Міншчыны, якія спрабавалі ўкрасці метал з фермы

22 декабря 2023 9:43
Поделиться:

Легкавік з металаломам

Пра гэта паведамляе рэсурс абласной міліцыі

Здарэнне адбылося ў вёсцы Сівіца. Мясцовыя жыхары паведамілі свайму ўчастковаму, што па вуліцах ездзіць незнаёмая машына з невядомымі грамадзянамі. У той момант легкавік «Фольксваген-Пасат» накіроўваўся ў бок закінутай фермы, дзе хутка павінна пачацца рэканструкцыя.

Нягледзячы на свой выхадны дзень, участковы не пакінуў без увагі паведамленне вяскоўцаў, паехаў на ферму і самастойна затрымаў зламыснікаў.

У багажніку «Фольсвагена» ужо было загружана амаль 400 кг чорнага металу, а таксама быў знойдзены тайнік для вывазу металалома вагой 380 кілаграм.

Затрыманымі аказаліся жыхары Маладзечанскага раёна 59 і 34 гадоў, якія нідзе не працуюць і на працягу многіх гадоў зарабляюць на металаломе.

Па факце спробы крадзяжу Смаргонскі РАУС праводзіць праверку, адзначаецца ў паведамленні.

Фота УУС

Наш канал в Telegram