Наверх
Слоним
пасмурно
11 °C
Зельва
пасмурно
11 °C
Волковыск
пасмурно
11 °C
Мосты
пасмурно
11 °C
Дятлово
пасмурно
11 °C
Барановичи
пасмурно
10 °C
EUR 3.4916
USD 3.255
RUB(100) 3.4839
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Пажары на Гродзеншчыне: гарэлі дамы ў Гродне, Ваўкавыску і ў Ваўкавыскім раёне

29 декабря 2023 9:43
Поделиться:

Гарэў дом на Старой Альшанцы ў Гродне

За мінулыя суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся тры пажары, людзі не пацярпелі, паведамляе МНС

Вечарам 28 снежня гарэў жылы дом на вуліцы Старая Альшанка ў Гродне. На момант пажару ў доме нікога не было. Пра ўзгаранне выратавальнікам паведамілі суседзі 44-гадовай гаспадыні дома.

Задымленне ў шматпавярховіку ў Ваўкавыску

Пажар быў ліквідаваны. Агнём пашкоджаны аконная рама і канапа, закурадымлены сцены і столь.

Познім вечарам 28 снежня адбылося шчыльнае задымленне ў адным з падездаў дзевяціпавярховіка на вуліцы Сафіі Панковай у Ваўкавыску. Выратавальнікі ліквідавалі ўзгаранне. Эвакуацыя жыхароў не спатрэбілася. Агонём знішчана маёмасць, пашкоджана аконная рама на леснічнай пляцоўцы і асвятляльныя прыборы, закурадымлены сцены і столь.

Гарэў двухкватэрны дом у вёсцы Ізабелін Ваўкавыскага раёна

29 снежня ў 01.59 ваўкавыскім выратавальнікам паступіла паведамлене пра пажар у двухкватэрным доме ў вёсцы Ізабелін.

Калі выратавальнікі прыбылі на месца, то ў адной з кватэр выявілі задымленне. Высветлілася, што ў доме ніхто не жыве. Пра пажар паведамілі відавочцы.

Выратавальнікі ліквідавалі пажар. Агонь пашкодзіў дах, перакрыцці, сцены і маёмасць у кватэры, якая гарэла. Другая кватэра не пацярпела.

Прычыны пажараў высвятляюцца.

Фота МНС

Наш канал в Telegram