Наверх
Слоним
пасмурно
20 °C
Зельва
пасмурно
20 °C
Волковыск
пасмурно
18 °C
Мосты
пасмурно
20 °C
Дятлово
пасмурно
20 °C
Барановичи
пасмурно
18 °C
EUR 3.4633
USD 3.2354
RUB(100) 3.492
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

У Ваўкавыскім раёне ў вяскоўца ўкралі рогі аленя

29 декабря 2023 8:57
Поделиться:

Рогі аленя

Двое мясцовых жыхароў у вёсцы Старынкі Ваўкавыскага раёна з гаспадарчай пабудовы аднавяскоўца ўкралі рогі аленя, якія потым хацелі прадаць, паведамляе рэсурс абласной міліцыі  

35-гадовы мужчына знайшоў рогі аленя ў лесе і захоўваў іх у гаспадарчай пабудове. Калі пра трафей даведаліся мясцовыя беспрацоўныя 44-гадовы мужчына і 49-гадовая жанчына, то вырашылі знаходку ў аднавяскоўца ўкрасці. Прыкладны кошт такога трафея складае каля 500 рублёў.

Падгадаўшы момант, калі побач нікога не было, зламыснікі вынеслі рогі. Аднак прадаць іх не змаглі. Як толькі ў раёне з’явілася інфармацыя, што прадаюцца рогі аленя, пад выглядам пакупнікоў прыехалі супрацоўнікі крымінальнага вышуку Ваўкавыскага РАУС і пацярпелы.

Рогі забралі, а па факце іх крадзяжу ўзбудзілі крымінальную справу.

Фота УУС

Наш канал в Telegram