Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
12 °C
Зельва
облачно с прояснениями
12 °C
Волковыск
пасмурно
14 °C
Мосты
пасмурно
14 °C
Дятлово
пасмурно
14 °C
Барановичи
облачно с прояснениями
12 °C
EUR 3.4878
USD 3.2166
RUB(100) 3.5071
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

8000 даляраў і 1000 еўра забыўся ў краме ў Гродне мясцовы жыхар — барсетку з грашыма забраў іншы пакупнік

31 декабря 2023 9:28
Поделиться:

Грошы з барсеткі гродзенца

Пра гэта распавядае рэсурс абласной міліцыі

40-гадовы жыхар Гродна на мінулым тыдні зайшоў у краму на вуліцы Суворава, зрабіў пакупкі, а потым замовіў сабе каву ў кафейным аўтамаце ды пакінуў па няўважлівасці барсетку з вялікай сумай валюты на стойцы. Забраў яе ўжо іншы 39-гадовы наведвальнік крамы.

Цешыўся знаходкай мужчына нядоўга. Пацярпелы выявіў знікненне грошай і заявіў пра тое ў міліцыю.

Праверыўшы па камерах відэаназірання маршруты па горадзе ўладальніка барсеткі з грашыма, ахоўнікі правапарадку ўбачылі, што пацярпелы заходзіў у краму на Суворава з барсеткай, а выходзіў ужо без яе.

Хутка стала зразумела, хто забраў чужое. Яго фота міліцыянеры паказалі супрацоўнікам крамы. Калі праз некалькі дзён мужчына зноў прыйшоў у краму, а работнікі крамы адразу паведамілі пра яго з’яўленне ў міліцыю.

Мужчыну затрымалі. Амаль усе грошы канфіскаваны, акрамя невялікай сумы, якую ён паспеў патраціць на свае патрэбы.

Цяпер дзеяннем гродзенца даецца прававая ацэнка.

Фота УУС

Наш канал в Telegram