Наверх
Слоним
пасмурно
18 °C
Зельва
пасмурно
18 °C
Волковыск
переменная облачность
20 °C
Мосты
переменная облачность
24 °C
Дятлово
переменная облачность
24 °C
Барановичи
переменная облачность
18 °C
EUR 3.4878
USD 3.2166
RUB(100) 3.5071
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Больш за 76 тысяч рублёў перавялі на рахункі махляроў тры жыхаркі Гродна

4 января 2024 10:48
Поделиться:

Ілюстрацыйнае фота

Такую суму махляры выманілі ў пацярпелых перад Новым годам, канстатуе рэсурс абласной міліцыі  

21 снежня прыстарэлай жыхарцы абласнога цэнтра на мессэнджэр патэлефанавалі быццам бы супрацоўнікі праваахоўных органаў і паведамілі, што, паводле заканадаўства, на руках у яе можа знаходзіцца не больш за 1000 рублёў, а ўсё, што перавышае гэтую суму, будзе забрана падчас вобшуку.

Для захавання сваіх зберажэнняў пенсіянерцы прапанавалі пакласці грошы на ўказаны махлярамі рахунак. Калі тая паведаміла, што нікуды не паедзе, бо ёй баляць ногі, жанчыне выклікалі таксі, за якое яна сама і заплаціла.

Каля банкамата пенсіянерка сустрэла яшчэ адну мясцовую жыхарку, якая таксама перавяла зламыснікам свае грошы. Вечарам таго ж дня жанчыны звярнуліся па дапамогу ў Кастрычніцкі РАУС. А праз некалькі дзён пасля гэтага ў міліцыю паступіла паведамленне пра яшчэ адно аналагічнае злачынства. Такім чынам агулам пацярпелыя перавялі махлярам больш за 76 тысяч беларускіх рублёў.

Па гэтым факце ўзбуджана крымінальная справа па атрыкуле «Махлярства, здзейсненае ў асабліва буйным памеры». А ахоўнікі правапарадку нагадваюць грамадзянам, што заробленыя законным шляхам наяўныя грошы заканадаўства не забараняе захоўваць дома ў неабмежаванай колькасці.

Наш канал в Telegram