Наверх
Слоним
ясно
20 °C
Зельва
ясно
20 °C
Волковыск
ясно
20 °C
Мосты
ясно
20 °C
Дятлово
ясно
20 °C
Барановичи
ясно
19 °C
EUR 3.4864
USD 3.2542
RUB(100) 3.4893
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

У Воранаве жанчына пераканала знаёмага ўзяць крэдыт, за які абяцала плаціць, але абяцанне не стрымала — цяпер ёй пагражае да трох гадоў зняволення

19 февраля 2024 12:03
Поделиться:

Ілюстрацыйнае фота

Пра гэта паведамляе рэсурс абласной міліцыі

У Воранаўскі РАУС звярнуўся 36-гадовы мясцовы жыхар, які распавёў, што стаў ахвярай махляркі. Па просьбе 35-гадовай знаёмай ён аформіў на сябе крэдыт на суму звыш 4000 беларускіх рублёў для набыцця мабільнага тэлефона. Жанчына абяцала спраўна ўсё аплочваць і некаторы час сапраўды плаціла па крэдыту, але потым плаціць перастала.

Калі атрымальніку крэдыта пачалі тэлефанаваць з банка, ён спачатку звярнуўся па тлумачэнні да знаёмай, тая зноў абяцала хутка ўнесці аплату, але так гэтага і не зрабіла. Тады мужчына звярнуўся па дапамогу ў міліцыю.

Супраць жанчыны ўзбудзілі крымінальную справу за махлярства, ёй пагражае да трох гадоў зняволення, адзначаецца ў паведамленні.

Наш канал в Telegram