Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
15 °C
Зельва
облачно с прояснениями
15 °C
Волковыск
переменная облачность
15 °C
Мосты
переменная облачность
17 °C
Дятлово
переменная облачность
17 °C
Барановичи
переменная облачность
14 °C
EUR 3.474
USD 3.2385
RUB(100) 3.503
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

За суткі на Гродзеншчыне адбылося два ДТЗ, у якіх пацярпелі людзі

18 марта 2024 9:41
Поделиться:

На месцы аварыі ў Смаргонскім раёне

Пра гэта паведамляе абласная ДАІ

У кювеце

Вечарам 16 сакавіка 45-гадовы кіроўца легкавіка «Фіат» рухаўся з боку вёскі Данюшава ў бок Смаргоні па аўтадарозе Р-95 і каля вёскі Вайнідзяняты выехаў на паласу сустрэчнага руху ды дапусціў сутыкненне з аўтамабілем «Рангэ Ровер» пад кіраваннем 39-гадовага мужчыны.

У выніку аварыі кіроўца «Фіата» быў дастаўлены ў бальніцу з пашкоджаннямі рознай ступені цяжкасці.

Каля 23 гадзін 16 сакавіка ў Лідзе адбылося ДТЗ, у якім пацярпелі два чалавека.

Пасля аварыі ў Лідзе

Устанавілі, што 33-гадовая кіроўца легкавіка «Мазда» рухалася па вуліцы Максіма Багдановіча ў бок вуліцы Асіпенка і пры выездзе на скрыжаванне з кругавым рухам не справілася з кіраваннем, наехала на бардзюрны камень і з’ехала ў левы кювет, дзе сутыкнулася з бетонным каналізацыйным калодзежам.

«Мазда» пасля ДТЗ

Жанчына-кіроўца і яе 38-гадовы пасажыр з пераломамі і іншымі траўмамі былі шпіталізаваны ў мясцовую бальніцу.

Фота ДАІ

Наш канал в Telegram