Гарыць дачны дом у Гродзенскім раёне
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыўся адзін пажар, паведамляе МНС
Днём 3 красавіка выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у дачным доме на тэрыторыі садовага таварыства «Дружная праца», што каля вёскі Пагараны Гродзенскага раёна.
У выніку ўзгарання знішчаны дах і пашкоджаны перакрыцці ў будынку.
Прычына пажару высвятляецца.
Фота МНС