Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
15 °C
Зельва
облачно с прояснениями
15 °C
Волковыск
пасмурно
16 °C
Мосты
пасмурно
16 °C
Дятлово
пасмурно
16 °C
Барановичи
переменная облачность
14 °C
EUR 3.4633
USD 3.2354
RUB(100) 3.492
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Міліцыянеры праверылі сельгаспрадпрыемствы Навагрудскага раёна

22 апреля 2024 8:47
Поделиться:

Падчас праверкі

Пра гэта паведамляе рэсурс абласной міліцыі

Галоўная мэта сумеснага рэйду розных падраздзяленняў раённай міліцыі — папярэджанне правапарушэнняў і злачынстваў у сферы аграпрамысловага комплексу, адзначаецца ў паведамленні.

Пад асаблівым кантролем міліцыянераў быў фізічны стан работнікаў, тэхнічнае ўмацаванне механічных двароў, захоўванне гаруча-змазачных матэрыялаў і іншай маёмасці сельгаспрадпрыемстваў, а таксама транспартная дысцыпліна.

Як адзначыў начальнік мясцовага аддзела ДАІ Дзмітрый Аскерка, правяралі спраўнасць светлавых прыбораў, абсталяванне сельскагаспадарчай тэхнікі святлоадбівальнымі элементамі, выкарыстанне праблясковых маячкоў аранжавага колеру пры руху па дарогах самаходных машын, сельскагаспадарчай тэхнікі, праходжанне дзяржаўнага тэхагляду, фізічны стан кіроўцаў і наяўнасць у іх дакументаў, якія пацвярджаюць права кіравання.

ДАІ нагадвае, што ўдзел у дарожным руху самаробных трактароў і іншай такой тэхнікі, не зарэгістраванай ва ўстаноўленым парадку, забаронены. Такая тэхніка павінна быць зарэгістравана ў інспекцыі Дзяржтэхнагляду, а кіроўца мусіць мець пасведчанне трактарыста адпаведнай катэгорыі.

Пры парушэнні парадку ўдзелу ў дарожным руху сельскагаспадарчай тэхнікі прадугледжаны штраф ад 5 да 50 базавых адзінак, які накладаецца як на кіроцу, так і на адказную асобу прадпрыемства.

Падчас рэйду не засталіся без увагі фізічны стан кіроўцаў і забеспячэнне аграрыяў працоўнай вопраткай са святлоадбівальнымі элементамі.

Фота УУС

Наш канал в Telegram