Наверх
Слоним
пасмурно
12 °C
Зельва
пасмурно
12 °C
Волковыск
пасмурно
13 °C
Мосты
пасмурно
13 °C
Дятлово
пасмурно
13 °C
Барановичи
пасмурно
12 °C
EUR 3.4633
USD 3.2354
RUB(100) 3.492
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Слонімшчына ў беларускай фалерыстыцы

24 апреля 2024 18:35
Поделиться:

Вокладка кнігі

Лідскае выдавецтва “Пружмень” выпусціла кнігу нашага земляка Сяргея Чыгрына “Слонімшчына ў люстэрку фалерыстыкі”. Мэта выдання – падсумаваць усё тое, што ёсць на сённяшні дзень пра Слонімшчыну ў беларускай фалерыстыцы.

Нагадаем, што тэрмін “фалерыстыка” ўпершыню стаў ужывацца ў 1937
годзе чэхаславацкім калекцыянерам узнагарод Олдржыхам Пільцам. А ў
былым Савецкім Саюзе пра фалерыстыку ўпершыню напісаў Раман Шэйн з
Баку ў артыкуле “Фалерыстыка – сястра нумізматыкі”, які быў апублікаваны
ў часопісе “Дэкаратыўнае мастацтва СССР” у 1965 годзе.

Да першай групы фалерыстыкі адносяцца ордэны, медалі, значкі,
жэтоны і форменная фурнітура (какарды), вырабленыя высокай якасці, якія
маюць спецыяльныя ўпакоўкі, зберажэнне і сур’ёзную якасць тэхналагічнага
сартавання.

Да другой групы фалерыстыкі адносяцца службовыя знакі, сувенірныя
значкі, памятныя і сувенірныя жэтоны, форменная фурнітура (асноўная
частка прадметаў) высокай і сярэдняй якасці выпуску.

На жаль, у Беларусі няма спецыяльнага выдання для фалерыстаў
і, наогул, для калекцыянераў. Напачатку 1990-х гадоў калекцыянеры Алесь
Сярожкін і Уладзімір Цярохін выдавалі ў Оршы газету “Беларускі
калекцыянер”. Выйшлі з друку 24 нумары, а потым выданне, з-за недахопу
фінансаў, спыніла сваё існаванне.

Гісторыя Слоніма і яго ваколіцаў, помнікі, падзеі і людзі,
прадпрыемствы і навучальныя ўстановы адлюстраваны ў беларускай
фалерыстыцы. Таму кніга Сяргея Чыгрына – гэта першая спроба ажыццявіць
каталагізацыю слонімскіх значкоў, медалёў і жэтонаў. Хаця ўсе звесткі пра
слонімскую фалерыстыку сабраць у адзін каталог немагчыма. Але на сёння ў
гэтым выданні – найбольш поўнае іх адлюстраванне і апісанне.

Добра было б, каб кожны раён меў падобнае выданне па даследаванню
фалерыстыкі. Гэта таксама наша гісторыя і наш скарб, пра які мы павінны не
забываць, ведаць і шанаваць.

Наш канал в Telegram