Наверх
Слоним
небольшая облачность
14 °C
Зельва
небольшая облачность
14 °C
Волковыск
небольшая облачность
13 °C
Мосты
ясно
14 °C
Дятлово
ясно
14 °C
Барановичи
облачно с прояснениями
14 °C
EUR 3.4962
USD 3.2163
RUB(100) 3.5024
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Пажары на Гродзеншчыне: у Слоніме згарэла дарожна-разметачная машына, моцна траўмаваны мужчына

4 мая 2024 7:05
Поделиться:

Ілюстрацыйнае фота

За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся пяць пажараў, адзін чалавек загінуў, адзін моцна траўмаваны, паведамляе МНС  

Вечарам 3 мая гарэў жылы дом у аграгарадку Аюцэвічы Карэліцкага раёна. Агнём пашкоджаны дах, перакрыцці і сцены дома. Пад будаўнічымі абломкамі выратавальнікі знайшлі мёртвым гаспадара дома.

Раніцай 3 мая на Савецкай вуліцы ў Слоніме загарэлася і цалкам згарэла дарожна-разметачная машина «Контур». У рэанімацыю Слонімскай ЦРБ патрапіў мужчына 1998 года нараджэння з дыягназам апёкі 3-4 ступені галавы, шыі, тулава і верхніх канечнасцяў у вельмі цяжкім стане.

Таксама раніцай 3 мая гарэла гаспадарчая пабудова на прыватным падворку ў вёсцы Патака Шчучынскага раёна. Агонь знішчыў дах і перакрыцці ды пашкодзіў сцены будынка.

Яшчэ адна гаспадарчая пабудова гарэла днём 3 мая ў аграгарадку Паграгнічны Бераставіцкага раёна. У выніку ўзгарання пашкоджана маёмасць у пабудове.

4 мая ў 01.07 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у прыватнай лазні ў вёсцы Галіны Ашмянскага раёна. Там агонь знішчыў дах і перакрыцці ды пашкодзіў сцены.

Прычыны пажараў высвятляюцца.

Наш канал в Telegram