Наверх
Слоним
пасмурно
13 °C
Зельва
пасмурно
13 °C
Волковыск
пасмурно
13 °C
Мосты
пасмурно
15 °C
Дятлово
пасмурно
15 °C
Барановичи
пасмурно
14 °C
EUR 3.501
USD 3.2211
RUB(100) 3.5013
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Пажары на Гродзеншчыне: у Лідскім раёне гарэла лабараторыя малочнага блока ў адным з сяльгаспрадпрыемстваў

10 мая 2024 11:08
Поделиться:

9 мая гарэла малочная лабараторыя ў Лідскім раёне

За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыўся адзін пажар, паведамляе МНС

Пасля пажару ў малочнай лабараторыі ў Лідскім раёне

9 мая ў 09.21 лідскім выратавальнікам паступіла паведамленне, што ў вёсцы Серафімы ў памяшканні лабараторыі малочнага блока сяльгаспрадпрыемства здарыўся пажар з наступным самапатуханнем.

Паводле работнікаў гаспадаркі, раніцай яны выявілі, што ў лабараторыі быў пажар і паведамілі аб тым у МНС.

На момант узгарання ў памяшканнях малочна-тварнага комплексу знаходзіліся 700 дойных кароў. Іх эвакуацыя не спатрэбілася, паколькі задымлення ў стойлавых будынках не было.

Агнём пашкоджаны ультрагукавы аналізатар малака і кантрольныя вагі, а таксама закурадымлены сцены і столь лабараторыі.

Ад узгарання ніхто не пацярпеў. Пажарныя разлікі не выклікаліся.

Адна з версій прычыны пажару — кароткае замыканне электраправодкі ў разетцы.

Фота МНС

Наш канал в Telegram