Наверх
Слоним
ясно
12 °C
Зельва
ясно
12 °C
Волковыск
ясно
12 °C
Мосты
ясно
13 °C
Дятлово
ясно
13 °C
Барановичи
ясно
12 °C
EUR 3.464
USD 3.2421
RUB(100) 3.4968
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Ад апёкаў у Лідзе памёр мужчына

24 марта 2022 8:43
Поделиться:

Рэйд выратавальнікаў у Лідскім раёне

З Лідскай цэнтральнай райбальніцы 23 сакавіка паступіла інфармацыя пра смерць ад апёкаў, якія мужчына атрымаў пры спальванні сухой расліннасці на сваім прысядзібным участку, канстатуе МНС.

Размова з жыхаркай аграгарадка

Таксама 23 сакавіка згарэлі гаспадарчыя пабудовы каля аграгарадка Мажэйкава і ў вёсцы Сямашкі Лідскага раёна. А ў вёсцы Пашкі таго ж Лідскага раёна ў нежылым доме падчас пажару згарэў дах, агнём пашкоджаны перакрыцці, сцены і маёмасць.

Вечарам 23 сакавіка на вуліцы Каханоўскага ў Гродне гарэў смеццевы кантэйнер, а ў вёсцы Беняконі Воранаўскага раёна згарэла прыватная гаспадарчая пабудова.

Прычыны пажараў высвятляюцца.

Размова пра пажарную бяспеку з вяскоўцам

Выратавальнікі тым часам праводзяць рэйды па гарадах, вёсках і аграгарадках Прынямоння і папярэджваюць жыхароў пра недапушчэнне спальвання сухой расліннасці ды нагадваюць, што штраф за такія дзеянні можа складаць да 30 базавых адзінак.

Фота МНС

Наш канал в Telegram