Наверх
Слоним
ясно
12 °C
Зельва
ясно
12 °C
Волковыск
ясно
12 °C
Мосты
ясно
12 °C
Дятлово
ясно
12 °C
Барановичи
ясно
11 °C
EUR 3.4744
USD 3.2258
RUB(100) 3.5023
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

За суткі на Гродзеншчыне адбылося пяць пажараў — адзін чалавек загінуў, трое траўмаваны

30 апреля 2022 8:33
Поделиться:

Ілюстрацыйнае фота

29 красавіка ў Гродзенскай вобласці адбылося пяць пажараў, паведамляе МНС.

Раніцай гарэў жылы дом у Гродне на вуліцы Чарнышэўскага. Агнём пашкоджаны сцены, столь і перакрыцці. Пры самастойным тушэнні пажару атрымалі апёкі 1 – 2 ступені гаспадар дома 1957 года нараджэння, яго жонка 1957 года нараджэння і дачка 1990 года нараджэння.

Гэтай жа раніцай гарэў жылы дом у вёсцы Гута Дзятлаўскага раёна. Там нішчаны дах дома і пашкоджаны сцены дзвюх гаспадарчых пабудоў побач з домам.

Днём 29 красавіка гарэў легкавік Volkswagen Passat В3 у вёсцы Пусяворы Воранаўскага раёна, а вечарам машына гэтай жа маркі гарэла ў Ваўкавыску на вуліцы Каліноўскага. У выніку пажараў пашкоджаны прыборная панэль і салоны легкавікоў.

Позна вечарам 29 красавіка гарэў жылы дом у вёсцы Ажугеры Смаргонскага раёна. У выніку пажару агнём знішчаны дах і перакрыці, пашкоджаны сцены і маёмасць у доме. У жылым пакоі пад абломкамі будаўнічых канструкцый знайшлі абгарэлы труп гаспадара дома.

Прычыны пажараў высвятляюцца.

Наш канал в Telegram