
Мікалай Аўтуховіч
Працягваецца судовы працэс над Мікалаем Аўтуховічам і яшчэ пяццю фігурантамі так званай “справы Аўтуховіча” ў Гродне. Падчас допыту Аўтухоіч сказаў, што цалкам не прызнае прад’яўленыя яму абвінавачванні, перадае БЕЛТА.
Адказваючы на пытанні дзяржабвінаваўцы, Аўтуховіч сказаў, што яго дзеянні не былі помстай супрацоўнікам праваахоўных органаў за, па яго словах, несправядлівае першае асуджэнне.
Мікалай Аўтуховіч таксама адзначыў, што людзі, якія сёння знаходзяцца на лаве падсудных разам з ім, невінаватыя, а многія яго саратнікі знаходзяцца ў вышуку.
Падчас працэсу галоўны фігурант справы некалькі разоў звяртаўся да абвіняемых. Суддзя зрабіў яму заўвагу за аказанне на іх ціску.
У судовым працэсе аб’яўлены перапынак, канстатуе БЕЛТА.
Фота БЕЛТА