Наверх
Слоним
ясно
9 °C
Зельва
ясно
9 °C
Волковыск
ясно
9 °C
Мосты
ясно
8 °C
Дятлово
ясно
8 °C
Барановичи
ясно
9 °C
EUR 3.464
USD 3.2421
RUB(100) 3.4968
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

На пажары ў Дзятлаўскім раёне пажарны апавяшчальнік выратаваў мужчыну

3 сентября 2022 9:18
Поделиться:

Гарэла кватэра ў гэтым доме

За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці адбылося тры пажары, адзін чалавек выратаваны і адзін траўмаваны, паведамляе МНС.

Пасля пажару

Вечарам 2 верасня гарэла кватэра ў двухкватэрным жылым доме ў вёсцы Міроўшчына Дзятлаўскага раёна. Агнём знішчаны пасцельныя прыналежнасці і пашкоджана маёмасць у кватэры.

Як высвятлілася пазней, гаспадар кватэры запаліў цыгарэту і прылёг на ложак. Разбудзіў яго гук пажарнага апавяшчальніка, калі на ложку гарэлі пасцельныя прыналежнасці. Мужчына самастойна выйшаў на двор і дачакаўся выратавальнікаў.

Днём 2 верасня на Лідскай вуліцы ў Гродне здарыўся пажар у памяшканні па рамонце рулявых рэеек. Пры самастойным тушэнні атрымаў апёкі твару, шыі і рук 1 – 3 ступені (8% цела) арандатар, які шпіталізаваны ў Гродзенскую клінічную бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі. Прычына ўзгарання высвятляецца.

Вечарам 2 верасня таксама адбыўся пажар на могілках у Навагрудку. Там агнём знішчаны вянкі. Прычына пажару высвятляецца.

Фота МНС

Наш канал в Telegram