Наверх
Слоним
пасмурно
17 °C
Зельва
пасмурно
17 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
17 °C
Мосты
пасмурно
17 °C
Дятлово
пасмурно
17 °C
Барановичи
пасмурно
17 °C
EUR 3.4417
USD 3.0282
RUB(100) 3.6539
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 726 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

На Мастоўшчыне ў кабіне кіроўцы пагрузчыка міліцыянеры знайшлі 5 літраў злітага паліва, а дома ў яго — тону металалому

30 марта 2023 10:26
Поделиться:

Спынілі пагрузчык

Днямі рэйдавая група УУС праводзіла праверку працы ў сяльгаспрадпрыемствах Мастоўскага раёна. Каля вёскі Дубна міліцыянеры спынілі пагрузчык. У кабіне знаходзілася 5-літровая каністра з афарбаваным палівам. Кіроўца патлумачыў, што зліў яго літаральна ў пачатку змены, паведамляе рэсурс абласной міліцыі.

Знайшлі 5 літраў злітага паліва

Потым міліцыянеры па месцы жыхарства механізатара выявілі каля тоны металалому, уключна з элементамі ад сяльгастэхнікі. Чаму гэтыя агрэгаты знаходзіліся на асабістым участку работніка гаспадаркі, павінна ўстанавіць праверка.

Міліцыя нагадвае, што падчас пасяўной кампаніі аб’екты аграпрамысловага комплексу знаходзяцца пад пільнай увагай ахоўнікаў правапарадку.

Фота УУС

Наш канал в Telegram