Наверх
Слоним
переменная облачность
10 °C
Зельва
переменная облачность
10 °C
Волковыск
переменная облачность
10 °C
Мосты
облачно с прояснениями
7 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
7 °C
Барановичи
ясно
10 °C
EUR 3.474
USD 3.2385
RUB(100) 3.503
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Пажары на Гродзеншчыне: падчас пажару ў Мастоўскім раёне загінуў мужчына

26 марта 2024 8:44
Поделиться:

Гарэла хата ў Паніжанах на Мастоўшчыне

За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся тры пажары, адзін чалавек загінуў, паведамляе МНС

Наступствы пажару ў Мастоўскім раёне

Вечарам 25 сакавіка выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у жылой хаце ў вёсцы Паніжаны Мастоўскага раёна. У выніку пажару знішчана маёмасць, перакрыцці і дах, пашкоджаны сцены. У агні загінуў гаспадар хаты 1958 года нараджэння.

У аграгарадку Аюцэвічы Карэліцкага раёна гарэў электрагенератар у адміністрацыйным будынку

Раніцай 25 сакавіка здарыўся пажар у адміністрацыйным будынку ў аграгарадку Аюцэвічы Карэліцкага раёна. У выніку ўзгарання пашкоджаны электрагенератар. Пацярпелых няма.

Тушаць пажар у Аюцэвічах

26 сакавіка ў 03.15 выратавальнікам паведамілі пра пажар у гаспадарчай пабудовы на прыватным падворку ў вёсцы Галубы Мастоўскага раёна. У выніку пабудова цалкам згарэла.

У вёсцы Галубы на Мастоўшчыне згарэла прыватная гаспадарчая пабудова

Прычыны пажараў высвятляюцца.

Фота МНС

Наш канал в Telegram