Наверх
Слоним
ясно
12 °C
Зельва
ясно
12 °C
Волковыск
ясно
12 °C
Мосты
ясно
12 °C
Дятлово
ясно
12 °C
Барановичи
ясно
11 °C
EUR 3.4744
USD 3.2258
RUB(100) 3.5023
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Пажары на Гродзеншчыне: гарэлі тры жылыя дамы і гаспадарчая пабудова, адзін чалавек загінуў

27 апреля 2024 9:54
Поделиться:

Ілюстрацыйнае фота

За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся чатыры пажары, у агні загінуў адзін чалавек, паведамляе МНС

26 красавіка ў 05.32 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у вёсцы Саволеўка Гродзенскага раёна — гарэў жылы дом. Агнём знішчаны дах, перакрыцці і маёмасць у доме.

Днём 26 красавіка ў вёсцы Мядзвінавічы Дзятлаўскага раёна цалкам згарэла прыватная гаспадарчая пабудова.

27 красавіка ў 04.08 выратавальнікам паведамілі пра пажар у жылым доме ў гарадскім пасёлку Сапоцкін Гродзенскага раёна. Там агонь таксама знішчыў дах, перакрыцці і маёмасць у доме. Работнікі МНС знайшлі ў доме загінулага мужчыну, асоба якога высвятляецца.

Яшчэ адзін жылы дом амаль цалкам згарэў раніцай 27 красавіка ў аграгарадку Лунна Мастоўскага раёна. Агнём знішчаны дах, перакрыцці, сцены і маёмасць у доме.

Прычыны пажараў высвятляюцца.

Наш канал в Telegram