Праграма свята
Фестываль разгарнецца на дзвюх пляцоўках горада.
Гарадскі парк
11:00 — урачыстае адкрыццё фестывалю;
У нядзелю, 24 мая, Слонім прыме рэгіянальны адкрыты фестываль «Паланэз-2026. Ад вытокаў да адраджэння». Мерапрыемства аб'яднае аматараў танца, музыкі і гісторыі, а ўваход на ўсе падзеі фестывалю — вольны.
Фестываль разгарнецца на дзвюх пляцоўках горада.
Гарадскі парк
11:00 — урачыстае адкрыццё фестывалю;
11:20 — касцюміраванае шэсце ўдзельнікаў па вуліцах горада.
Цэнтр культуры
12:00 — конкурсная праграма: выкананне паланэзу ўдзельнікамі фестывалю.
Гарадскі парк
14:30 — святочны канцэрт удзельнікаў і цырымонія ўзнагароджання.
Традыцыі выканання паланэза былі закладзены ў Слоніме яшчэ ў XVIII стагоддзі вядомым княжацкім родам Агінскіх. Менавіта тут гэты ўрачысты танец стаў неад'емнай часткай культурнага жыцця рэгіёна.
Сучасны фармат фестывалю бярэ пачатак з 2005 года. За два дзесяцігоддзі «Паланэз» ператварыўся ў значную падзею, якая спрыяе захаванню нацыянальнай спадчыны і папулярызацыі беларускай культуры.
Арганізатары запрашаюць на свята жыхароў Слоніма і гасцей горада: ветэранаў, школьнікаў, сем'і з дзецьмі і ўсіх, хто шануе беларускія традыцыі. Гледачы змогуць не толькі пабачыць урачыстыя паланэзы ў выкананні калектываў з розных рэгіёнаў, але і самім далучыцца да святочнай атмасферы.
Пачатак мерапрыемства — у 11:00, Гарадскі парк. Уваход вольны.
Оцените статью