Тройца сімвалізуе росквіт прыроды і пачатак лета. Менавіта таму спецыялісты вясковых клубных устаноў вырабілі сапраўднае падарожжа па традыцыях, запрасіўшы дарослых і дзяцей на фальклорныя праграмы, прысвечаныя Траецкім святкам, паведамляе "Культура Слонимшчыны".

photo_2026-05-31_20-15-29
Фото: "Культура Слонімшчыны"

У гэтыя дні кожная вёсачка напаўнялася водарам свежай зеляніны і гукамі старажытных спеваў. Разам з гасцямі клубныя спецыялісты праводзілі абрад завівання бярозкі, плялі траецкія вяночкі, рыхтавалі святочную яешню, танцавалі побытавыя танцы і гулялі ў народныя гульні.

яешня
Фото: "Культура Слонімшчыны"

Асабліва цёпла сустрэлі свята дзеці. Яны з цікавасцю вывучалі старажытныя звычаі, удзельнічалі ў карагодах і з задавальненнем прымяралі ўласнаручна сплеценыя вяночкі. Менавіта дзякуючы такім мерапрыемствам падрастаючае пакаленне далучаецца да культурнай спадчыны сваёй малой радзімы.

photo_2026-05-31_20-15-31
Фото: "Культура Слонімшчыны"
photo_2026-05-31_20-39-22
Фото: "Культура Слонімшчыны"

Тыдзень традыцыйнай культуры працягваецца. Арганізатары спадзяюцца, што падобныя падзеі дапамогуць захаваць унікальныя звычаі Слонімшчыны і перадаць іх наступным пакаленням.