Згодна з інфармацыяй Слонімскага райвыканкама, мерапрыемства адбудзецца з 15:00 да 17:00 на прыклубнай тэрыторыі Васілевіцкага цэнтра культуры.
Гасцей чакае насычаная і каларытная праграма. Адбудзецца ўрачыстае адкрыццё свята, а таксама прагучаць вядомыя і любімыя народныя песні ў выкананні мясцовых калектываў: народнага ансамбля народнай песні "Жывіца", народнага вакальнага ансамбля "Славяначка", народнага ансамбля народнай музыкі і песні "Грымата" і фальклорнага гурта "Вытокі".
Акрамя музычных нумароў, для ўдзельнікаў падрыхтавалі інтэрактыўную праграму "Песні маёй душы", майстар-класы па народных мастацкіх рамёствах, карагод побытавых танцаў, дэгустацыю традыцыйных беларускіх страў і яскравыя фотазоны. Арганізатары звяртаюць увагу, што ў праграме магчымы змены.
Мерапрыемства мае ўзроставую катэгорыю 0+. Усе дадатковыя пытанні можна ўдакладніць па тэлефоне для даведак: 6-35-91. Арганізатарам свята выступае Слонімскі раённы цэнтр культуры.
Нагадаем, што 21 чэрвеня 2025 года ўпершыню ў аграгарадку Васілевічы прайшло свята беларускай народнай песні "Песня – душа народа", якое атрымала цёплы водгук у мясцовых жыхароў і гасцей рэгіёна.

