18 ліпеня аграгарадок Васілевічы зноў стаў музычным цэнтрам Слонімшчыны. На прыклубнай тэрыторыі Васілевіцкага цэнтра культуры з поспехам прайшло свята народнай песні «Песня — душа народа».
Фота: "Культура Слонімшчыны"
Мерапрыемства доўжылася з 15:00 да 17:00 і сабрала шмат прыхільнікаў роднай культуры. Гледачы змаглі акунуцца ў свет беларускай песні, адчуўшы яе глыбіню і прыгажосць. Шчырае і непаўторнае гучанне народных і ўзорных калектываў Слонімшчыны кранула сэрцы ўдзельнікаў, паведамляе аддзел культуры Слонімскага райвыканкама.
На сцэне выступілі вядомыя мясцовыя калектывы: народны ансамбль народнай песні «Жывіца», народны вакальны ансамбль «Славяначка», народны ансамбль народнай музыкі і песні «Грымата», а таксама фальклорны гурт «Вытокі».
Акрамя музычных нумароў, гасцей чакала насычаная і каларытная праграма. Адбыліся інтэрактыўныя праграмы «Песні маёй душы» і «Адгадай мелодыю», дзе кожны ахвотны мог выканаць любімыя народныя матывы.
✈️ Telegram embed
Кликните для редактирования
Цудоўным дапаўненнем свята сталі беларускія народныя гульні, карагод побытавых танцаў, майстар-класы па народных мастацкіх рамёствах, дэгустацыя традыцыйных страў у рамках акцыі «Васілёўскія прысмакі» і праца яркіх фотазон.