Свята распачнецца а 14:00 і працягнецца да 16:00 на прыклубнай тэрыторыі, паведамляе аддзел культуры Слонімскага райвыканкама.
У праграме — насычаныя і цікавыя падзеі для ўсіх узростаў:
урачыстае адкрыццё свята «Лянок-ляночак»;
дэфіле ў ільняных касцюмах «Ох, і сеяла Ульяніца лянок»;
яскравая фотазона «Ільняная палітра»;
канцэртная праграма народнага вакальнага ансамбля «Рябинушка»;
майстар-класы па вырабе лялек з лёну і вязанні на спіцах;
музей пад адкрытым небам «Ад вытокаў да сучаснасці»;
дэгустацыя страў з дабаўленнем лёну;
гандлёвая пляцоўка «Хатнія прысмакі»;
забаўляльная пляцоўка для дзяцей.
Увага! У праграме магчымы змены.
Уваход вольны. Мерапрыемства рэкамендавана для ўсіх узростаў (0+).

Арганізатры запрашаюць усіх жадаючых далучыцца да прыгожага свята, прысвечанага адной з найважнейшых культур беларускай зямлі — лёну!
📖 Читайте также
В Слонимском драматическом театре — насыщенные выходные!