Падзея аб’яднала прадстаўнікоў розных пакаленняў. Госці маглі палюбавацца вырабамі з ільняной тканіны, паспрабаваць тэматычныя пачастункі і асвоіць асновы народных рамёстваў на майстар-класах. Музычнае суправаджэнне забяспечылі народны вакальны ансамбль «Рабінушка», узорная студыя «Шанс» і артысты мясцовага цэнтра культуры, паведамляе аддзел культуры Слонімскага райвыканкама.
















