Пачатак свята запланаваны на 16:00 на прыклубнай тэрыторыі. Гасцей і жыхароў аграгарадка чакае насычаная праграма. Адбудзецца ўрачыстае адкрыццё і ўшанаванне мясцовых жыхароў. Для ўдзельнікаў падрыхтавалі канцэрт ад артыстаў раённага цэнтра культуры, інтэрактыўныя праграмы, а таксама забаўляльныя пляцоўкі для дзяцей, паведамляе аддзел культуры райвыканкама.

Акрамя таго, на свяце будуць працаваць выстаўка-продаж вырабаў ручной работы, дэгустацыйная пляцоўка «Хатнія прысмакі» і яркія фотазоны.

Завяршыцца мерапрыемства ў 18:30 святочнай дыскатэкай пад адкрытым небам.

Арганізатары звяртаюць увагу, што ў праграме магчымы змены. Даведкі можна атрымаць па тэлефоне 8(01562) 2-70-68. Мерапрыемства мае ўзроставую адзнаку 0+.

photo_2026-07-28_09-02-46
Фото: "Культура Слонімшчыны"