Адпаведны ўказ № 319 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 24 верасня. Усяго высокай дзяржаўнай узнагародай адзначаны 239 жанчын з усіх абласцей краіны і Мінска.
Ордэн Маці ўручаецца жанчынам за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей.
Сярод узнагароджаных — прадстаўніцы розных сфер: прамысловасці, сельскай гаспадаркі, адукацыі, аховы здароўя, культуры, сацыяльнай сферы, гандлю, энергетыкі, банкаўскай і страхавой дзейнасці, а таксама індывідуальныя прадпрымальніцы і хатнія гаспадыні.