Стварэннем карункаў жанчыны займаліся здаўна — гэтымі ажурнымі вырабамі яны ўпрыгожвалі адзенне, рушнікі, прадметы быту і інтэр'ер. Менавіта таму мерапрыемства выклікала вялікую цікавасць у аматараў народнай творчасці, паведамілі ў аддзеле культуры Слонімскага райвыканкама.



Удзельнікі сустрэчы пазнаёміліся з рознымі тэхнікамі карункапляцення. Майстар Слонімскага аддзела рамёстваў Ірына Герасімчык прадэманстравала калекцыю карункаў, звязаных шыдэлкам, і правяла майстар-клас па гэтай тэхніцы. Выбітная слонімская майстрыха Валянціна Бондар пазнаёміла ўдзельнікаў з больш складанай і рэдкай тэхнікай ажурнага пляцення — фрывалітэ, падзялілася сакрэтамі гэтага старажытнага рамяства.


Кожны ўдзельнік творчай сустрэчы з ахвотай паспрабаваў сябе ў прапанаваных тэхніках і натхніўся на далейшыя творчыя пошукі.