Слоним Чараўніцы-каравайніцы са Слонімшчыны выпеклі для маладых традыцыйны вясельны каравай
Удзельніцы народнага фальклорнага калектыву «Чараўніцы-каравайніцы» са Слонімшчыны ў рамках акцыі «Кожная пятніца — роднае, сваё!» аднавілі старажытнае святадзейства — выпеклі для маладых традыцыйны вясельны каравай. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал "Культура Слонімшчыны".