Слоним Вяселле ў маёй вёсцы: у Слоніме адкрылася фотавыстава, якая вяртае ў мінулае
На Слонімшчыне працягваецца Тыдзень традыцыйнай культуры «Спадчыну Слонімшчыны зберагаем разам». Чарговай кропкай мерапрыемства стала выставачная зала аддзела рамёстваў, дзе адкрылася экспазіцыя з цёплай і знакавай назвай «Вяселле ў маёй вёсцы».