Слоним Зялёныя святкі прайшлі ў Сянькоўшчыне: свята народнай традыцыі і яднання з прыродай
31 мая ў аграгарадку Сянькоўшчына Слонімскага раёна адбылося брэндавае мерапрыемства «Зялёныя святкі» — свята, у якім гарманічна спляліся прыгажосць беларускай прыроды і глыбіня народнай мудрасці. Гэта падзея стала сапраўдным упрыгожваннем культурнага календара Слонімшчыны і прыцягнула шматлікіх гасцей і мясцовых жыхароў.