Слоним «Ішлі, прыйшлі валачобнікі»: у Слонімскім раёне адзначылі Вялікдзень народнымі абрадамі
Спецыялісты Сянькоўшчынскага цэнтра культуры правялі мясцовы велікодны абрад «Ішлі, прыйшлі валачобнікі». Гэта старажытная традыцыя, якая аб'ядноўвае пакаленні і захоўвае духоўную спадчыну беларускага народа.