Слоним «Магія травы, саломы і выцінанкі»: у Слоніме адкрылася выстава майстроў з Мастоў
У выставачнай зале Слонімскага аддзела рамёстваў 9 красавіка адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі «Магія травы, саломы і выцінанкі». Экспазіцыя прадстаўляе творчыя работы майстроў аддзела традыцыйнага мастацтва і рамёстваў «Мастоўскага раённага цэнтра культуры».