Жыхары Светлагорску перамаглі смуродны завод
А цяпер пераносімся на Гомельшчыну. У Светлагорску змагаліся супраць смуроду, гаварылі пра клопаты са здароўем, але завод цэлюлозы паўстаў. А пратэстоўцаў пераследавалі, судзілі і штрафавалі. І раптам завод прыпыніў сваю працу. Кітайскія спецыялісты пакінулі прадпрыемства, забраўшы з сабою электронныя платы кіравання абсталяваннем. Ці нехта адкажа? У сюжэце Алеся Залеўскага.