🌤️ --°C
$-- -- -- --
Слоним

У Слоніме ўрачыста адкрылі рэгіянальны фестываль «Паланэз: ад вытокаў да адраджэння – 2026»

Евгений Володащук 2 мин чтения
Добавьте GS.BY в избранные источники Google

У Слоніме 24 мая адбылося ўрачыстае адкрыццё рэгіянальнага фестывалю «Паланэз: ад вытокаў да адраджэння – 2026». Свята сабрала гасцей і ўдзельнікаў з Гродзенскай і Мінскай абласцей, аб’яднаўшы аматараў музыкі, танца і багатай культурнай спадчыны Панямоння.

Святочнае шэсце ўдзельнікаў фестывалю «Паланэз» прайшло па вуліцах Слоніма.
Удзельнікі фестывалю «Паланэз: ад вытокаў да адраджэння – 2026» падчас святочнага шэсця да Слонімскага раённага цэнтра культуры.
GS.BY

Слонім невыпадкова стаў месцам правядзення фестывалю. Горад, цесна звязаны з імем роду Агінскіх, здаўна славіўся музычнымі і тэатральнымі традыцыямі. У часы Міхала Казіміра Агінскага Слонім называлі «паўночнымі Афінамі» — тут дзейнічаў адзін з лепшых у Еўропе тэатраў, працавалі вядомыя архітэктары, кампазітары, спевакі, артысты тэатра і балета.

Удзельнікі фестывалю «Паланэз» з Мінскай вобласці.
Прадстаўнікі Мінскай вобласці прынялі ўдзел у святочным шэсці фестывалю «Паланэз: ад вытокаў да адраджэння – 2026»

Асаблівае месца ў гісторыі горада займае паланэз. Менавіта ў Слоніме кожны дзень апоўдні гучыць мелодыя, якая нагадвае пра славутую музычную спадчыну Агінскіх і стала своеасаблівым сімвалам горада.

На адкрыцці фестывалю гасцей і ўдзельнікаў віталі прадстаўнікі мясцовай улады і сферы культуры. Сярод іх — старшыня Слонімскага раённага Савета дэпутатаў і раённага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь» Алег Таргонскі, намеснік старшыні Слонімскага райвыканкама Тэрэса Юшкевіч, начальнік аддзела культуры Галіна Данільчык, а таксама намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Наталля Грасевіч.

З прывітальным словам да прысутных звярнулася намеснік старшыні Слонімскага райвыканкама Тэрэса Юшкевіч. Яна адзначыла ўнікальнасць гісторыка-культурнай спадчыны Слонімшчыны і падкрэсліла, што горад займае асаблівае месца ў культурным жыцці краіны.

«Слонімскі край — гэта цудоўная зямля з непаўторнай гісторыка-культурнай спадчынай. Асаблівасць нашай зямлі ў тым, што яна звязана з сям’ёй Агінскіх, якіх ведаюць ва ўсім свеце. І толькі ў нашым горадзе кожны дзень у дванаццаць гадзін гучыць такая цудоўная і непаўторная музыка — паланэз», — адзначыла Тэрэса Юшкевіч.

Яна пажадала ўдзельнікам фестывалю яркіх уражанняў, поспехаў, новых сяброў і натхнення, а таксама выказала спадзяванне, што з кожным годам фестываль будзе развівацца і збіраць усё больш удзельнікаў.

Удзельнікі фестывалю «Паланэз: ад вытокаў да адраджэння – 2026» нясуць сімволіку свята падчас шэсця.
Святочнае шэсце ўдзельнікаў фестывалю «Паланэз» па вуліцах Слоніма.

Пасля ўрачыстай часткі ўдзельнікаў запрасілі далучыцца да святочнага шэсця, якое прайшло да Слонімскага раённага цэнтра культуры. Менавіта там распачалася конкурсная праграма фестывалю.

Оцените статью