Гэты твор выразаны з дрэва прыгонным майстрам графа Слізеня. Скульптура была знойдзена ў маёнтку Новадзявяткавічы і датуецца XVIII стагоддзем. У музейныя фонды яна паступіла ў 1939 годзе, а сёння прадстаўлена ў экспазіцыі аддзела гісторыі, распавялі работнікі музея.
Акрамя гістарычнай каштоўнасці, экспанат нясе ў сабе глыбокі сэнс. Існуе прыгожая старажытная легенда пра тое, што дзеля выратавання сваіх дзяцей пелікан раздзірае дзюбай грудзі і корміць іх крывёй. Менавіта таму ў сярэднявечнай геральдыцы гэтая птушка стала сімвалам самаахвярнай бацькоўскай любові.
Пазнаёміцца з цікавым экспанатам можна ў Слонімскім краязнаўчым музеі.
📖 Читайте также
Жировичи закружились в купальском хороводе