
У Слонімскім краязнаўчым музеі распавялі пра сімвал самаахвярнай любові з калекцыі заснавальніка ўстановы
Слонімскі краязнаўчы музей працягвае рубрыку «Цікавы экспанат», знаёмячы наведвальнікаў з унікальнымі прадметамі сваёй калекцыі. Чарговы аповед прысвечаны скульптуры «Пелікан», якая належыць да збору заснавальніка музея Іосіфа Стаброўскага.