🌤️ --°C
$-- -- -- --
Слоним

У Слоніме адкрылася персанальная выстава мастачкі Тамары Сцяцэнка «Фарбы майго лета»

Служба новостей 1 мин чтения
Добавьте GS.BY в избранные источники Google

17 ліпеня ў Слонімскім раённым цэнтры культуры пачала работу натхняльная экспазіцыя вядомай мастачкі і майстра дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Тамары Сцяцэнка.

photo 2026 07 17 21 51 26 (2)
Тамара Сцяцэнка з мастаком Міколам Бушчыкам.
Фота: "Культура Слонімшчыны"

Як паведамляе аддзел культуры Слонімскага райвыканкама, выставачная зала ўпрыгожана багаццем карцін. На палотнах прадстаўлены выявы далікатных кветак, хараство роднай прыроды і самыя любімыя, маляўнічыя куткі нашай радзімы.

photo_2026-07-17_21-51-26
Фото: "Культура Слонімшчыны"

Адкрыццё выставы стала сапраўдным прызнаннем у любові да роднага краю. Першыя госці адзначылі, што сустрэча з творамі мастачкі падарыла ім глыбокія эмоцыі і сапраўднае летняе натхненне.

photo_2026-07-17_21-51-26 (4)
Фото: "Культура Слонімшчыны"
photo_2026-07-17_21-51-26 (5)
Карціна Тамары Сцяцэнка Фото: "Культура Слонимщины"

Асаблівую ўвагу наведвальнікаў прыцягваюць унікальныя габелены ручной працы, якія гарманічна дапаўняюць агульную экспазіцыю і ствараюць адчуванне поўнай гармоніі і ўтульнасці.

photo_2026-07-17_21-51-27 (3)
Габелены Тамары Сцяцэнка. Фото: "Культура Слонімшчыны"
photo_2026-07-17_21-51-27 (2)
Карціны мастачкі Фото: "Культура Слонімшчыны"
photo_2026-07-17_21-52-06
Фото: "Культура Слонімшчыны"
photo_2026-07-17_21-51-27
Фото: "Культура Слонімшчыны"
photo_2026-07-17_22-02-10
Фотаздымак на памяць Фото: "Культура Слонімшчыны"

Выстава «Фарбы майго лета» працягвае сваю работу ў Слонімскім раённым цэнтры культуры. Усе ахвотныя могуць наведаць экспазіцыю і атрымаць эстэтычнае задавальненне ад знаёмства з творчасцю таленавітай аўтаркі.

Оцените статью